бегущая строка

Вы находитесь на персональном блоге учителя начальных классов Шалесной Татьяны Станиславовны

Внеклассное чтение (2 класс)


Рыхтуемся да урока пазакласнага чытання 
Тэма: "Колеры года. Лета" (23 мая)
1.  Прачытайце  творы пра летнія змены ў прыродзе і жыцці людзей:
С. Бестава. «Не сумуй, дзяўчынка».
Н. Бучынская. «Яблык і вусень».
А. Вольскі. «Пчала».
М. Вышынскі. «Казачная царэўна».
Вера Вярба. «Дожджык».
В. Гарбук. «Аса».
А. Дзеружынскі. «Летняя раніца».
Я. Жабко. «Тапаліныя пушынкі».
П. Кавалёў. «Дзіва-птушачка».
Клаўдзія Каліна. «Ліпень», «Жнівень».
В. Лукша. «Пясочны гадзіннік».
І. Муравейка. «Чаму мяне не хваляць».
Н. Парукаў. «Ягады».

У. Ягоўдзік. «Суніцы» і іншыя творы пра лета
2. Прачытайце народныя прыкметы і прыказкі пра лета. Запомніце тры з іх:
Маланкі на чыстым небе - засуха будзе.
Летам нагой прыцягнеш, зімой губамі забярэш.
Летні дзень за зімовы тыдзень.
Многа ягад - да дрэннага ўраджаю жыта.
Летам прызапасіш, зімой знойдзеш.
На вострую касу багаты сенакос.
Моцна парыць - на навальніцу.
Лепшае сена тое, што косіцца па расе.
Ліст на дрэве поўны, дык і сеяць поўна (хопіць).
Мужыку лета, што святому рай.
Людзі рады лету, а пчолы квету.
Не чакай лета доўгага, маліся за цёплае.
Летні дзень зіму корміць.
Не поле родзіць, а лета.

Рыхтуемся да урока пазакласнага чытання 
Тэма: "Колеры года. Вясна"
(красавік)
1.  Прачытайце  творы пра абуджэнне прыроды пасля зімы, вясновыя змены :
Г. Аўласенка. «Аб чым спяваюць птушкі?», «Ганарлівая кветачка».
Я. Бяганская. «Дзе начавалі рукавічкі?».
С. Валодзька. «Пчолы і кветкі».
Н. Галіноўская. «Вясновая бярозка».
Я. Галубовіч. «Вожык і Ручаёк», «Бярозавыя ледзянцы».
А. Дзеружынскі. «Птушыныя напевы».
Янка Журба. «Пчолка».
Р. Ігнаценка. «Птушыныя клопаты».
А. Кажэра. «Сінютка-анютка».
Клаўдзія Каліна. «Надыход вясны», «Фіялка».
Т. Кляшторная. «Шпак» ЧЫТАЦЬ ТУТ.
У. Мазго. «Сябры вясны».
М. Маляўка. «Каб вясна хутчэй настала».
І. Муравейка. «Няўжо вясна?».
П. Прануза. «Я вясну малюю» ЧЫТАЦЬ ТУТ.
П. Саковіч. «Коцікі».
        Можна замяніць творы пра вясну іншымі, але толькі на беларускай мове.
2. Праверце народныя прыкметы:
Жаваранкi прылятаюць –  вясна пачынаецца.
Якiя ручаi, вялiкiя цi малыя, –  такая i паводка.
Сакавiцкая вада –  гаючая: ёю мыюцца ад вяснушак.
Сабака вiляе хвастом –  добры госць прыйшоў.
Зорная ноч –  на шчодрую расу.
Пчолы не вылазяць з вулляў –  на туман.
Дзе вярба –  там i вада.
У небе маладзiк –  рыба добра клюе.
Многа мошак –  рыхтуй на грыбы кошык.
Дым узнiмаецца слупам –  на мароз.
Туманны круг вакол сонца –  на завiруху.
Поўня светлая i чыстая –  на добрае надвор’е.
Гром на голы лес –  вясна халодная.
Дождж на Дабравешчанне –  ураджай на жыта, грыбное лета.
3. Паглядзіце КАЛЫХАНКУ "Падарунак сонейка" і даведайцеся -  што можна назваць падарункам сонейка.
4. Паглядзіце,  як праводзілі абрад "Гуканне вясны" нашы продкі на Гродзеншчыне. Каго віталі ў гэтым абрадзе? У якія гульні гулялі? Якія песні спявалі?




Тэма: "Клопат пра тых, хто навокал"
(28 сакавіка)
1.  Прачытайце творы пра беражлівыя адносіны да прыроды, чулае стаўленне да жывых істот.:
Я. Брыль. «Жыў-быў вожык».
А. Бутэвіч. «Цікаўная котка».
П. Кавалёў. «Жыві сабе, зайчык!».
Я. Пархута. «Снегавічок».
Ю. Свірка. «Ласіны стажок», «Сняжок».
А. Ставер. «Матылёк».
П. Ткачоў. «Шэрая курачка», «Ласяня».
М. Янчанка. «Бярозка».

ЖЫЎ-БЫЎ ВОЖЫК

Янка Брыль
Пачынаецца казачка так.
Жыў-быў вожык у лесе, а потым узяў ды памёр...
Ды не той, пра якога хачу расказаць, а другі, зусім іншы  вялікі, стары.
А нашага Тупалу тата злавіў у лесе і прынёс у кішэні дахаты. I гэта не казка, а праўда.
Я быў тады яшчэ такі малы, што нават не хадзіў у школу.
Тупала быў таксама малы, круглы, як шэры клубок, і калючы.
Тата вярнуўся з лесу і сказаў:
— Ну, Лёнік, я прынёс табе яблыка.
Ад радасці я забыўся, што яшчэ вясна, што яблыкаў яшчэ няма, і ўсадзіў руку ў татаву кішэню.
— Ай! — ускрыкнуў я, укалоўшы аб нешта пальцы.
I хацеў ужо нават заплакаць, але тата мой засмяяўся.
— Дзівак-чалавек, укалоў ды злуецца! — сказаў ён.— Ды гэта ж лепей за яблыка, ты паглядзі!
I ён выняў з кішэні маленькі калючы клубок.
Спачатку вожык наш ніяк не называўся. Ён нават разгортвацца не хацеў: як палажылі яго ў кутку, пад маім ложкам, так і ляжаў. Не на голай падлозе, а на імху. Тата сцягнуў граблямі са страхі старога хлява тры купіны моху, паслаў у кутку — і выйшла пасцель.
Мох зялёны, пушысты і цёплы. А шэры клубочак ляжыць на ім і ніяк не хоча разгортвацца. Я наліў яму ў сподак малака і паставіў каля самага моху. А вожыку хоць бы што...
Тады я лёг побач з ім на падлозе і хацеў ляжаць, пакуль ён не разгорнецца.
На дварэ змяркалася, і пад ложкам рабілася цёмна.
— Дурненькі ты, — сказала мама. — Ты яго толькі не чапай, ён і сам малако тваё знойдзе.
I праўда, толькі я лёг у ложак і ў хаце зрабілася ціха, як у куточку пад ложкам нешта ціхенька заварушылася і пачало вось гэтак чмыхаць:
«Ту-ту-ту-пых! Ту-ту-ту-пых!..»
 А потым па дошках падлогі затупацелі маленькія мяккія ножкі.
— А што, не гаварыла я, — сказала мама. — Не палохайце яго, дык ён і малако пачне хлябтаць.
I праўда, мы памаўчалі, і неўзабаве пачулася, што нехта маленькі хлебча. Не так, як кот, а так, як парасяты, — плямкае.
— Ой, тата, я пагляджу!
Тата даў мне запалкі. Я ціхенька злез на падлогу, укленчыў, нагнуўся пад ложак і выняў з карабка запалку. Але як толькі яна чмыхнула і засвяціла, каля сподка я ўбачыў той самы калючы клубочак.
Ды ён ужо ляжаў не на імху, а на голай падлозе, і малака ў сподачку было менш, як раней...
Клубок тупацеў усю ноч, і за гэта мы пачалі называць яго Тупалам. А за тое, што ён хутка перастаў баяцца і не згортваўся больш, калі я пазіраў на яго, я ніколі не забываўся даваць яму есці.
Спачатку даваў толькі малако, а потым аднойчы разбіў яму на сподак яйцо. Тупала лішне не казырыўся, — панюхаў трохі і пачаў хлябтаць.
З нашым цюцікам Мурзам ён не хацеў сябраваць. Як толькі ўбачыць яго — у клубочак, і ўсё. Шчанюк спачатку хацеў панюхаць вожыка: дакрануўся носам да шэрых іголак, заматаў галавой і фыркнуў — не спадабалася. Тады ён прысеў, абняў клубочак лапамі і паспрабаваў яго ўкусіць. Але зноў укалоўся, ды гэтак балюча, што зазлаваў і пачаў уядацца, брахаць. Скакаў, скакаў вакол клубка, а потым яшчэ раз асмеліўся дакрануцца. Ударыў клубочак лапай, як кот па мячыку, заскуголіў, адбегся і лёг.
«Добрыя гулі, — хацеў ён сказаць, — я забаўляцца з табой хачу, а ты — нягодны, колешся».
Ды ён не сказаў гэтага, а толькі лізаў сваю лапу і скардзіўся, хныкаў.
Вусаты Фядот любіў грэцца на сонцы, калі яно свеціць у хату. Сядзе на падлозе, зажмурыцца і мурлыча. На Тупалу ён і глядзець не хацеў, не толькі што з ім гуляць. I нават калі клубочак разгарнуўся аднойчы, сам падышоў да ката і, наставіўшы лычок, панюхаў, наш Фядот толькі лыпнуў спрасонку вачыма, і ўсё. Сядзіць сабе, дрэмле, мурлыкае.
Няма з кім Тупалу пасябраваць.
I стала вожыку сумна.
У кухні нашай жыла квактуха з куранятамі. Спачатку яны былі маленькія, нібы камочкі жоўтага пуху, і ўсё пішчалі, дзёўбалі тварог і мітусіліся па земляной падлозе кухні, як сонечныя зайчыкі. А потым падраслі, квактуха пачала вадзіць іх на двор і толькі начаваць прыводзіла ў кухню. Сядзе пад лавай, затуліць іх крыламі, яны паціўкаюць трохі і спяць.
I вось Тупалу стала зайздросна. Уночы ён ціха залез пад квактуху, прымасціўся пад цёплым крылом і давай ад радасці варушыцца. Кураняты прачнуліся і заціўкалі. Квактуха хацела пашкадаваць іх, мацней прытулілася крыламі і раптам закрычала так моцна і так спалохана, што ўсе мы ў хаце прачнуліся.
Як толькі мама запаліла лямпу, квактуха ўсхапілася, сонныя кураняты з піскам рассыпаліся па кухні, а ў кутку, на тым месцы, дзе яны сядзелі, застаўся шэры калючы клубок. Квактуха пазнала яго, узлавалася і дзюбнула — моцна, балюча.
— Ну, вось, — казала мама, выносячы Тупалу з кухні, — вось ты і зарабіў. Бачыш, чаго табе захацелася, жэўжык!
Каб жэўжыку было весялей, я зняў аднойчы са сцяны люстэрка і паставіў яго на падлозе. А ён ужо тупаў па хаце і ўдзень, не баяўся нікога. Падышоў да люстэрка, наставіў лычок, паглядзеў і надзьмуўся. Каб пастрашыць таго, што ў люстэрку. А той, што ў люстэрку, надзьмуўся таксама, і вось яны абодва разам зрабілі: «Пых!»
 Мы засмяяліся, тата і я, а вожык вельмі здзівіўся. Што такое?.. Паглядзеў, паглядзеў у люстэрка, асцярожненька дакрануўся чмысікам да шкла і як быццам усё зразумеў. Адышоўся і больш не глядзеў у люстэрка.
Тады тата сказаў мне:
— Лявон...
Заўсёды мяне называлі Лёнікам, але як толькі тата хацеў пагаварыць са мной, як з дарослым, ён гаварыў мне Лявон.
— Ведаеш што, Лявон, — сказаў ён тады, — давай выпусцім вожыка, га?
— А навошта? — здзівіўся я.
— Як навошта? Ён пойдзе да іншых вожыкаў.
— Ну і што?
— Як што? Зробіць сабе хатку дый будзе жыць. I яму будзе там вельмі добра і весела, не тое што ў нас. Што ты скажаш, Лявон?
— I панясем яго з табой у лес?
— Навошта ў лес? Пусцім у грады, а ён ужо сам куды захоча, туды і пойдзе.
I мы занеслі Тупалу ў агарод.
...Кажуць, што ў той вечар я выйшаў на вуліцу і там, дзе стаялі мужчыны, сказаў:
— Добры вечар. Хочаце, я вам казку скажу?
— Ну скажы.
I я сказаў:
— Жыў-быў вожык у лесе, а потым узяў ды памёр.
— Што, і ўсё?
— Ну, пэўна ж усё. У казцы. А нашага мы выпусцілі. Во!..
СНЕГАВІЧОК
Яpacлaў Пapxyтa 
Нacyпpaць Юльчынaй xaты cтaiць клён. Тoй клён aблюбaвaлi вepaб’i i кoжны дзeнь збipaюццa тaм нa cвoй злёт. Тoлькi пpыйдзe Юлькa ca шкoлы, cядзe pыxтaвaць ypoкi, a вepaб’i тyт як тyт – зляцeлicя! Спaчaткy нiбы знaёмяццa: «Чый, чый?» А кaлi пepaзнaёмяццa – пaчынaюць гaмoнкy.    Іншы paз птyшкi ўзнiмyць тaкi гapмiдap, штo Юлькa нe вытpымлiвae, выxoдзiць з xaты i гyкae:    – Кыш! I чaгo вы нe пaдзялiлi тaм?!    Вepaб’i пaлoxaюццa, yздымaюццa з дpэвa i ляцяць нa выгaн. Алe вapтa Юльцы зaчынiць зa caбoю дзвepы, як нecлyxi вяpтaюццa i яшчэ звaнчэй бяpyццa aбмяpкoўвaць cвae вepaб’iныя cпpaвы.    Нaдaкyчылa Юльцы cвapыццa з вepaб’ямi, i янa выpaшылa пpaвyчыць ix. «Пacтaўлю ciлo, – cкaзaлa янa caбe. – Спaймaю caмaгa xyлiгaнicтaгa i дaм ямy пcтpычaк...»    Алe нe тaк пpocтa цяпepaшнягa вepaб’я пpaвecцi нa мякiнe. Сiлo cтaялa нa cмeтнiкy, птyшкi ў тoй бoк нaвaт нe глядзeлi. А як выпaлa пapoшa, Юлькa нe пaшкaдaвaлa cыпaнyць пpacяныx кpyп. I cпaкyciлa-тaкi вepaб’ёў. Чapoдкa шyгaнyлa з клёнa i пaчaлa чacтaвaццa.    Юлькa cчaкaлa xвiлiнy-дpyгyю ў зacaдзe, a кaлi пaбeглa нa cмeтнiк – aд здзiўлeння aжнo зacтылa. У ciлe нe былo нiвoднaгa вepaб’я, a тoлькi тpaпятaў нeйкi бeлы кaмячoк.    – Дзiвa! – cкaзaлa Юлькa. – Кoлькi жывy, a тaкoгa нe бaчылa...    Тpымaлa бялюткyю, як жмeнькa cвeжaгa cнeгy, птyшaчкy i, зaбыўшыcя пpa тyю пcтpычкy, дaпытвaлacя:    – I aдкyль ты ўзялacя тaкaя? Нiбытa i вepaбeй i – нe вepaбeй... Чыcты cнeгaвiчoк!..    Птyшкa зipнyлa чыpвoным вoкaм i цiўкнyлa. Нiбы пpaciлa пpaбaчэння. I Юлькa paccлaбiлa дaлoнь.    Бeлы кaмячoк чыpыкнyў aд paдacцi, пaляцeў нa клён i згyбiўcя ў вepaб’iнaй гpaмaдзe.    З тaгo дня Юлькa нe злye нa вepaб’ёў. Нaaдвapoт, paдyeццa, кaлi тыя збipaюццa ля xaты нa чapгoвы cвoй злёт. I кaлi янa вяpтaeццa ca шкoлы, пepш чым cecцi зa xaтняe зaдaннe, aбaвязкoвa пытaeццa ў мaцi:    – А цi нe бaчылa ты cёння нaшaгa Снeгaвiчкa?    – А няўжo! Нa вepxняй гaлiнцы cкaчa! – aдкaзвae мaцi i ў cвaю чapгy, з ycмeшкaй нa твapы, цiкaвiццa: – А цi вeдaeш, пpa штo вepaб'i гaмoняць з iм?    Юлькa cпaчaткy пaцicкae плячымa, a пoтым xiтpaвaтa ўcмixaeццa:    – Дaпытвaюццa, мaбыць, aдкyль ён тaкi пpыгoжaнькi ўзяўcя...

БЯРОЗКА
Мікола Янчанка
З пад мосціка, у шчыліну паміж дошкамі, прабілася бярозка. Яна прагна цягнулася да сонца і шапацела зялёным лісцейкам. Быццам прасіла ў людзей прабачэння, што вырасла ў такім нязручным
месцы. I людзі шкадавалі яе. Праязджаючы па мосціку, шафёры і трактарысты крыху збочвалі, каб не зачапіць дрэўца. Але кожны раз я падыходзіў да мосціка
з нейкай трывогай у сэрцы. А што, калі... I толькі ўбачыўшы бярозку, супакойваўся. Супакойваўся і радаваўся, што няма сярод нас нядобрых людзей. А потым рашыў: няма і няхай не будзе. Узяў рыдлёўку, выкапаў бярозку і пасадзіў яе каля дарогі.
Цяпер яна ўжо вялікая.2.
Картинки по запросу ребёнок с жівотным



2.  Складзіце апавяданне да малюнка. Прыдумайце яму загаловак.










 3.  Назавіце правілы, якія падказваюць умоўныя знакі.Картинки по запросу охрана пріроды
Тема: "О братьях наших меньших" (15 марта)

1.  Прочитайте:
В. Бианки. «Синичкин календарь»ЧИТАТЬ ЗДЕСЬ, «Приспособился», «Сова», «Чей нос лучше?», «Хитрый Лис и умная Уточка».
В. Орлов. «Живой букварь» ЧИТАТЬ ЗДЕСЬ.
М. Пришвин. «Ребята и утята» ЧИТАТЬ ЗДЕСЬ.
Г. Скребицкий. «В лесу и в поле».
Н. Сладков. «Загадочный зверь», «Лесные сказки».
Г. Снегирев. «Отважный пингвиненок», «Хитрый бурундук».
И. Соколов-Микитов. «Лесные сторожа», «Медвежья семья».

Е. Чарушин. «Медвежата», «Волчишко», «Про больших и маленьких».
2.  Отгадайте загадки о животных:
            1.    Не портной, а всю жизнь с иголками ходит.
2.    Среди двора стоит копна: спереди вилы, сзади метла. 
3.    Маленький, беленький, по лесочку прыг-прыг,
    По снежочку тык-тык. 
4.    Серый ворище по лесам, полям рыщет,
   Телят, ягнят ищет. 
5.    Кто в беретке ярко-красной,
В черной курточке атласной?
На меня он не глядит,
Всё стучит, стучит, стучит.     
6.    Непоседа пёстрая,
Птица длиннохвостая,
Птица говорливая,
Самая болтливая.          
7.     Длинноногий, длинношеий,
Длинноклювый, телом серый,
А затылок голый красный.
Бродит по болотам грязным,
Ловит в них лягушек,
Бестолковых попрыгушек.   
8.     Что за весенняя чёрная птица
Любит за плугом ходить и кормиться?  
3. Подготовьте рисуночный рассказ об одном из авторов этих произведений. 
В этом вам помогут видеоролики ...





Тэма: "Урокі жыцця" (28 лютага)

1. Прачытайце творы пра добрыя і дрэнныя ўчынкі, стаўленне людзей адзін да аднаго, павагу і клопат, адносіны да працы:
Л. Арабей. «Зернетка i вецер».
Г. Аўласенка. «Сказ пра Мураша-лайдака» чытаць тут
Р. Бензярук. «Клекатунчык», «Заяц, Вожык і Ручай», «Чыя мор-
каўка?».
Я. Бяганская. «Каму сказаць “дзякуй”», «Сябры».
Н. Галіноўская. «Ветлівы свавольнік», «Няўважлівыя лісяняты»,
«Выратаваў».
В. Гурыновіч. «Добрыя суседзі».
М. Даніленка. «Заяц Доўгае Вуха», «Салодкая цыбуля».
А. Дзеружынскі. «Памочніца».
А. Жук. «Хто вінаваты?».
В. Жуковіч. «Не ўмею, паспею…», «Хто вінаваты?».
Р. Ігнаценка. «Наш мосцік».
У. Карызна. «Чыстая градка».
Л. Качанка. «Яблычак».
Клаўдзія Каліна. «Хлопчык Пакідайчык».
М. Лук. «Выпадак з марожаным».
І. Муравейка. «Ціма», «Тры лыжкі».
Т. Мушынская. «Самы смачны яблык».
У. Немізанскі. «Два Васі».
С. Панізнік. «Чарадзейныя словы».
М. Пазнякоў. «Хлеб».
Н. Парукаў. «Не хапіла работы».
Я. Пархута. «Кропелька».
П. Прануза. «Добры дзень», «На градцы».
Б. Сачанка. «Насцечка» чытаць тут

В. Ткачоў. «Гузак».
2.Запішыце прачытаныя творы у дзённік чытача.
3. Падрыхтуйце адзін верш для выразнага чытання або чытання на памяць.
4. Урывак з аднаго апавядання перакажыце.
5. Падбярыце прыказкі па тэме урока.


Тема: "Книги о школьной жизни, дружбе"
(8 февраля)
1. Прочитайте:
А. Барто. «По дороге в класс», «Мы с Тамарой».
В. Берестов. «Знакомый», «Прощание с другом».
А. Введенский. «Ученый Петя».
В. Драгунский. «Где это видано, где это слыхано…»,
                       «Заколдованная буква».
Ю. Ермолаев. «Навестили», «Лучший друг».
С. Маршак. «Друзья-товарищи», «Угомон».
С. Михалков. «Мой щенок», «Песенка друзей».
Э. Мошковская. «Какие бывают подарки?».
Н. Носов. «Огурцы», «На горке».

В. Осеева. «Синие листья», «Три товарища», 
                «До первого дождя».
2. Подготовьте пословицы о дружбе.
3. Посмотрите инсценировку стихотворения А. Введенского "Учёный Петя".

4. Подготовьте свой вариант инсценировки любого произведения про школу и дружбу.

Картинки по запросу беларускія народныя казкі
Тэма: "Казачнымі сцежкамі"
(31 студзеня)
1. Прачытайце беларускія народныя казкі:
«Баран — бок абадран»ЧЫТАЦЬ ТУТ
«Дзедава рукавічка»
«Казка пра быка і яго сяброў»ЧЫТАЦЬ ТУТ
«Камары і мядзведзь»
«Коцік, пеўнік і лісіца»ЧЫТАЦЬ ТУТ
«Не сілай, а розумам»
«Піліпка-сынок»
«Пшанічны каласок»
«Сабака і воўк»ЧЫТАЦЬ ТУТ
«Сынок-з-кулачок»

«Як курачка пеўніка ратавала»
2. А гэтыя казкі можна паслухаць:
3. Паглядзіце мультфільм "Піліпка"  паводле беларускай народнай казкі «Піліпка-сынок»

4. Падрыхтуйце выразнае чытанне невялікіх урыўкаў з казак (пажадана на памяць) для работы на уроку.




Картинки по запросу зимние чудеса
Тэма: "Зімовыя цуды "
(17 студзеня)


1. Прачытайце:
М. Бусько. «Зіма».
Т. Бушко. «Сняжынка».
А. Вольскі. «Снежны бой».
Я. Галубовіч. «Андрэйка-памочнік».
М. Даніленка. «Як Петрык мароз напалохаў».
К. Жук. «Беларуская зіма».
В. Жуковіч. «Снежная баба».
К. Камейша. «Першы снег».
В. Караткевіч. «Апошняя сняжынка».
В. Лукша. «За што люблю я Новы год?».
Т. Мушынская. «Ветлівая сінічка», «Зімовыя забавы».
М. Пазнякоў. «На горку!», «Зімовыя птушкі».
П. Прыходзька. «Сінічка».
Ю. Свірка. «З першым снегам!».
П. Ткачоў. «Мікіткаў падарунак», «Пад Новы год»
 і  іншыя творы беларускіх аўтараў пра зіму.

2.Выберыце прыкметы кожнай пары года  ТУТ.
3. Адгадайце загадкі.
Улетку адпачываюць,
А ўзімку дзяцей катаюць. (…)

Па сцяжыне, па дарозе
Бегчы я ў іх не ў змозе
Іпа снезе не ідуць,
Лёд убачаць – і лятуць! (…)

Гуляе ў полі, а не конь,
Лётае на волі, а не птушка. (…)

Не звер, а вые. (…)

Без сякеры, без пілы, а масты будуе. (…)

Удзень у небе гуляе,
А ўдзень на зямлю сядае. (…)

Спрытная, рудзенькая,
Скача па галінках,
Арэшкі збірае,
Да зімы хавае. (…)


Шар пастаўлены на шар,
Нос чырвоны на ўвесь твар,
Рот і вочы – вугалькі.
Адгадайце, хто такі? (…)

Калі вецер дзьме халодны,
Ён блукае злы, галодны.

Прыйшла баба з вятрамі,
З белымі снягамі.
Прывяла з сабою
Дзеда з барадою. (…)

Не звер, а вые. (…)

Хатку, поўную грыбоў, шышак і арэхаў горку
У чаканні халадоў назапасіла (…)

4. Падрыхтуйце іншую загадку пра зіму і зімовыя з'явы.
5. Падрыхтуйце выразнае чытанне верша, казкі ці апавядання пра зіму.


СНЕЖНЯ





Тэма: "У госці да лясных жыхароў "



1. Прачытайце:
Д. Бічэль “Зубры”.
У.Караткевіч “Белавежа”
В.Вольскі “Вавёрка” ЧЫТАЦЬ ТУТ
У. Мазго “Птушыная сталоўка”
Н. Галіноўская “Лясныя жыхары”, “Арабінка”
І.Галубовіч “Шышкі под снегам”,  “Галкі грэюцца”
Р.Ігнаценка “Рамантык”, “Плячо да пляча”, “Трывога”
А.Марціновіч “Верабейка Чыка”.
М.Даніленка “Абляпіха”
І. Муравейка  “Для чаго снягір каляровы?”, “Зімовы сад”


2. Пазначце на інтэрактыўнай дошцы кнігі, якія вы прачыталі 


АДКРЫЦЬ ДОШКУ ТУТ






3. Паслухайце і запомніце , як гучаць назвы жывёл і птушак па-беларуску. Якія з іх жывуць у беларускіх лясах? Запішыце.

4. Даведайцеся, як кажуць жывёлы.

5. Адгадайце загадкі пра лясных птушак.

1. Стракаты, крылаты – 

Руплівец лясны,

Лекар заўзяты

Хворай сасны.


2. Хаткі не будуе, дзетак не гадуе,

У чужым гняздзе яйка пакладзе.

Па лясах лятае, некага гукае. 


3. Спіць удзень яна,

Бо не бачаць вочы,

Налятаецца спаўна,

Пашчыруе ўночы. 


4. ―Чы-чы-чы-це! Не крычыце!

Лепей крыху памаўчыце!

Сёння ўначы, прыляцелі з поўначы,

Селі на галінку адпачыць хвілінку

Даўнія сябры. А завуць іх … 


5. У яловіку кашлатым

Запішчалі птушаняты.

Ды зімой, ды ў маразы!

Што за птушка?Адкажы! 


6. Чорны хвост і белы бок,

Па кустоўі скок ды скок.

Заспявае, засакоча – 

Доўга слухаць не захочаш. 




Тэма: "Перад вачыма- наша Радзіма..."
 (22 лістапада)
1. Прачытайце:
А. Дзеружынскі. «Васілёк», «Прыляцеў я ў свой край»
В. Жуковіч. «Жураўліны вырай», «Незаменнае»
М. Калачынскі. «Размова з жураўлём»
У. Ліпскі. «Салдацкае пiсьмо»
Т. Мушынская. «Якія бываюць словы?»
М. Пазнякоў. «Міколкавы пытанні», «Скарб», «Родная мова»
і іншыя творы беларускіх аўтараў пра Радзіму.
2. Падрыхтуйце пераказаць адзін празаічны твор.
3. Складзіце прыказкі пра Радзіму ТУТ.
4. Паслухайце, як прыгожа спявае пра Беларусь удзельніца праекта "Голас" Ксенія Леўчыц з г. Мінск
 
                                               

Тэма: Восень у творах беларускіх аўтараў
 (18 кастрычніка)

1.  Прачытайце:
Г. Аўласенка «Клён»
Р. Бензярук «Хто каго перакрычыць?»
Н. Галіноўская «На прагулцы»
М. Даніленка «Восень шыла сарафан»
А. Дзеружынскі «Хто вас у школу сабіраў?»
Я. Жабко «Залатая казка», «Восень вераснёвая»
В. Жуковіч «Маладая восень»
Клаўдзія Каліна «Верасень»
Г. Каржанеўская «Песенька»
Т. Мушынская «Як Дзяніска восені дапамагаў»
М. Пазнякоў «Першага верасня»
С. Панізнік «Верасень»
У. Ягоўдзік «Лісічкі»
і іншыя творы беларускіх аўтараў пра восень. 

   Ніжэй змешчаны творы, якія вы можаце прачытаць цяпер.

Хто каго перакрычыць?
Р. Бензярук
       Максімка з дзедам пайшлі ў грыбы. Хораша ў лесе! Высокія яліны акружылі палянку з усіх бакоў. На прыгрэтым сонцам пагорку хлопчык знайшоў сямейку лісічак і стаў зразаць грыбкі.
Калі Максімка ўзняў вочы, дзядулі побач не было. Хлопчык кінуўся ў адзін бок, у другі - дзед як скрозь зямлю праваліўся. Максімку раптам стала страшнавата. Ён дрыжачым голасам паклікаў:
- Дзеду!
І ў той жа момант нехта непадалёку азваўся:
- Ду-ду! Ду-ду!
- Ау! - грамчэй крыкнуў хлопчык.
Хтосьці невядомы, быццам гуляючы ў дражнілку, некалькі разоў паўтарыў «ау».
Максімка склаў рупарам далоні і закрычаў:
- Дзеду, ау!
Выразна пачулася:
- Ду-ду, ау!
Ад таго, што ён адзін і што нехта хоча з ім гуляць, хлопчыку зрабілася весела.
- Яшчэ пабачым, хто каго перакрычыць! - сказаў ён.
Не паспелі скончыць гульню, як з-за дрэва выйшаў дзядуля з поўным кошыкам грыбоў.
- Я - тут. Чаго крычыш? Што, страшна?!
- Не, гэта мы гулялі, хто каго перакрычыць.
- А-а! - зразумеў унука дзядуля.
 А вы, дзеці, здагадаліся, з кім гуляў Максімка?


Залатая казка
Я. Жабко
Нам гасцінна дзверы
Восень адчыняе.
У залатую казку
Восень  запрашае.

У яе садочку
Яблыкі  паспелі.
Пацеркі  рабіны.
Зноў зачырванелі.

Косы залацяцца
У вярбы над рэчкай,
I макушка клена
Палымнее свечкай.

Казку шые восень
Срэбнай павуцінкай.
Мы ідзем у казку
Залатой сцяжынкай.

Верасень
С. Панізнік
Мне верасень руку падаў:
Ты ў школу свой партфель сабраў?
Сабраў партфель і сам сабраўся,
І з вольным летам развітаўся.
- Куды ж цяпер твой дзень імчыцца?
- Вучыцца, Верасень, вучыцца.

      Спіс твораў, якія можна прачытаць па электроннай версіі падручніка Літаратурнае чытанне:вучэбны дапаможнік. Ч.1.
В. Жуковіч. «Маладая восень»…………………………….. ст.24
Клаўдзія Каліна. «Верасень»………………………………….ст. 37-38
Г. Каржанеўская. «Песенька»……………………………....ст.30-31
Т. Мушынская. «Як Дзяніска восені дапамагаў»….ст. 34-36
М. Пазнякоў. «Першага верасня»……………………..…..ст.4
У. Ягоўдзік. «Лісічкі» ……………………………………………….ст.32

2.  Прачытайце і адгадайце загадкі.
1.  Апусцелі палі, хлеб у свірны звязлі
   Лугі пакасілі, стагі завяршылі.
   Лістота лятае, дождж не сціхае
   Калі гэта бывае? (…)

2.  На зямлю садзяцца сумна
Жоўценькія матылі.

    Пэўна ў іх пра тое думы,
Як зялёнымі былі. (…)

3.  Дом – палац стаіць высокі,
Нашых ведаў там вытокі.

    Радасць свеціцца наўкола,
Ну, вядома, гэта ...
 .

4.  З галінкі збіты ветрам
Ён на зямлю не лёг.

    А кружыцца ў паветры,
Як жоўты матылёк. ()


5.  Ішоў даўганогі, 
   Не глядзеў дарогі,
   У зямлі увяз…
   Вашым ножкам – гразь. ()

3.  Успомніце поры года і назвы асенніх месяцаў 
па-беларуску.






Тема: Народные сказки (5 октября)

1.  Прочитайте:
        Русские народные сказки:
·        «Гуси-лебеди»
·        «Коза-дереза»
·        «Лисичка со скалочкой»
·        «Хаврошечка».
Белорусские народные сказки:
·          «Сынок-с-кулачок»
·          «Как курочка петушка спасла»
·          «Котик, петушок и лиса»
·         «Почему Барсук и лиса в норах живут».
 Литовская народная сказка:
·          «Почему кот моется после еды»

2.  Выполните задания  героев народных сказок.

Задание от гусей-лебедей:

- Ответьте на вопросы к сказке.
Что в сказке было волшебного?
Назовите героев сказки.
Что же случилось у сестрицы?
Как она потеряла брата?
Кого она встретила по дороге, когда искала братца?
Помогли они в поиске? Почему?
Где она нашла своего брата?
Кто ей помог увести оттуда братца? Почему?
Кто потом помогал им добраться до дома?
Удалось ли им вернуться домой?
       Задание от Козы - дерезы:

- Посмотрите про меня мультфильм 




  Задание от Лисички со скалочкой:

      - Послушайте про меня аудиосказку



 Задание от Хаврошечки:

- Найдите в моей сказке уменьшительно-ласкательные слова и выпишите их.


     Задание от героев белорусских народных сказок:



Задание от Кота из литовской сказки :

      - Сказку про меня прочитайте  ЗДЕСЬ .
      - Кто научил кота умываться только после еды?